Profile

Add this user to your friends list  To-Do List  Memories:  Tell a Friend!  Search This Journal  Nudge This Friend
User:lysy_vorzyk (12677112)
лысы Вожык - гэта не жарт
Жизнь как чудо
Name:lysy_vorzyk
Location:Менск, Belarus
Birthdate:1986-04-26
LJ Talk:
Bio:Люблю падумаць пра сябе ў трэцяй асобе. Вось і аўтабіяграфію пачаў складаць. Пачынацца яна будзе вось так:
“Нарадзіўся Вожык каля вёскі Печы Брагінскага раёну. Адразу ў год нараджэньня Вожыка яго бацькі чамусьці пасьпяшаліся перабегчы ў іншы лес, пасьля яшчэ ў адзін, пасьля яшчэ, а пасьля раптам зусім зьніклі. І застаўся Вожык адзін.
Пацёгаўся ён, пацёгаўся па па Бранскім лясам, ды вырашыў у гарод пайсьці. І былі ў яго на тое прычыны.
Вожык быў лысы. Нават Лысы, можна сказаць. Ня тое, каб у яго іголкі былі рэдкія ці там скудныя. Ні воднай іголачкі ў Вожыка не было. Зварочваўся ён як і патрэбна любому сапраўднаму вожыку, але без асаблівай карысьці: толькі на лапкі, каб пагрэцца, дыхаць было зручней.
Спачатку Вожыка на гэта не зважаў, але пасьля сьцяміў, што ў бацькоў ёсьць іголкі, і ў іншых вожыкаў іх таксама шмат. А ён так і рос – гладкі. А іншыя важаняткі сталі казаць, што ён гідкі. І што побач зь ім брыдка. Гэта ўжо было не ў родным лесе, а ў тым, куды яны перабеглі. З Вожыкам ніхто не гуляў – хтосьці не хацеў, а камусьці бацькі забаранялі.
«Прыбярыце вашае дзіцё», – казалі яны бацькам Вожыка
, – «ён «фаніць» на нашых дзетак. Гадкія важаняткі-шкоднікі крычалі яму: “Лысы!”, а яшчэ “Чарнобыльскі!”. Але Вожык ня вельмі крыўдзіўся – ён жа насамрэч быў лысы. Дзеля жарта ён крычаў важаняткам “Калючыя!”.
Вожык прыдумаў шмат гульняў, у якія можна гуляць аднаму. Ці зь іннымі, але так, каб яны пра гэта не ведалі.
Вожык падрос. І стаў цікавіцца, чаму ён не такі, як усе вожыкі. Гэта быў вельмі істотны перыяд у яго жыцьці. “Хто я й навошта я?” – зыпытваў сам сябе Вожык. Таму што больш запытаць не было каго. Зь ім, як і раней, ніхто не размаўляў, а бацькі некуды зьніклі. Вожык застаўся адзін. І ён вельмі хутка пасталеў. Яму давялося.
Аднойчы Вожыка заўважыла з вышыні галіны нейкая чорная птушка зь вялікай моцнай дзюбай. Птушцы давялося прыкласьці вялізныя намаганьні дзеля таго, каб ня дзёўбнуць Лысага Вожыка ў галаву. Яна падумала наступнае: калі ТАКІ вожык дагэтуль жывы, значыць, яго абараняе нешта апроч калючак. Калі зьвяры яго абыходзяць, значыць на тое ёсьць прычыны.
Гэты вожык лысы ня проста так.
- Эй, – агукнула яго птушка.
-Эй, Лысы – поўтарыла яна, таму што Вожык не адразу здагадаўся, што яго нехта кліча.
- Ты скуль такі прыцёгся?
- З-пад Брагіна.
- Так ты мутант?
- ???
-Дакладна, мутант! Да таго ж ня ў лепшы бок! Дзеля цябе было б найлепш, каб жалезныя іголкі выраслі.
Вожык ня ведаў, што яму сказаць. І чорная птушка дала яму добрую параду.
- Няма чаго табе ў лесе рабіць. Ідзі ў горад. Там такіх дзіўных шмат: і зьвяроў, і людзей. Зьмяшайся з натоўпам. Усё ж весялей.
Тут Вожык і вырашыў пайсьці ў горад. Ён сам за сябе адказваў. І зусім ня быў пустэльнікам.
Вось так ён патрапіў у Менск.
=========================
Быў у Вожыка ў жыцьці перыяд. калі ён з гонарам называў сябе “Вожык-Адраджэнец”. І тады ён, узгадвая словы птушкі, быццам казаў: “Вось!” Там, дзе Вожык “адраджаўся”, яму спачувалі. Але не таму, што ён быў лысы й не такі, як усе вожыкі. Асабліва шкадавалі яго за тое, што ён забываўся часам пісаць у словах мяккія знакі і блытаўся, калі патрэбна казаць “я” замест “а”. А яшчэ яму было цяжка казаць слова “дзьвюма”. Але пасьля ён навучыўся.
Pictures:over 10 public
Schools:None listed
Friends:
People91:3x_bel, a_sad_one, alesia_ra, algerda_plater, alone_bear, amberss, andrey_rozum, anka_upala, apostraff, arlona, berillxvi, biespartyjny, browar_dryhvy, burbalka, busechka, by_dialog, chegor, chris_gomel, chudo_vredina, dazhe, ddt_tatyana, dranik80, drapeznik, eagelbird, ecologys, egitus_auritus, fotaczka, frizzby, fuckallnames, gygik, harecki_barys, hondurazian, ingi, ja000, kaciona, kejstut_minsk, khadanovich, kontrabaser, kotka_by, lamma_mamma, lily_val_ley, litota_, m_shkodnica, malizhzh, manivid, marishenka, meramo, michalevic, mobiusz, n_sha, nacijanalist, nas_e, newlife_4juszka, nigfreed, northern_witch, oskoltsev, over_vic_vella, paabapal, pan_skirgajla, paulyuk, pawal, piligrim_kim, pracuk, pustasloy, r_a_t__k_i_n_g, raincrossbow, re_un_er, realq, rubon, rudzenika, rukar, samay_krasivay, schrift_steller, sepuka, slaver_be, snywonder, svindzer, tk_sionnia, toster, trouble2maker, ukurka, ungern88, v_mariamna, valjaryna, viendeta, viktorinka, vozhyczak, vozhyk87, vsegdava6a, xenos_by, zzmarushkazz
Communities18:afisha_by, book_by, by_architecture, by_foto, by_photo, by_politics, foilhat_by, glamour_by, krytyka_by, lj_maintenance, lj_spotlight, lulu_gov_by, minsk_by, minsk_help, minsk_news, news, piar_by, sbycha_mecht_by
Friend of:88: 111290, 3x_bel, abybegchy, alesia_ra, alone_bear, amberss, andrey_rozum, apostraff, appolonius, arlona, berillxvi, bosson1, browar_dryhvy, burbalka, busechka, by_dialog, bymoladz, chegor, chris_gomel, chrysa_nath, chudo_vredina, dazhe, ddt_tatyana, deepenwhirled, dranik80, drapeznik, dreaming_lizard, eagelbird, ecologys, forradalom, frizzby, fuckallnames, gygik, harecki_barys, ingi, ja000, kaciona, kejstut_minsk, kong_sang_chan, kontrabaser, kotka_by, lamma_mamma, lily_val_ley, m_a_r_y_s_i_a, m_shkodnica, malizhzh, manivid, meramo, michalevic, mobiusz, n_sha, nacijanalist, nas_e, nastalgi, newlife_4juszka, northern_witch, olivjer, over_vic_vella, paabapal, pan_skirgajla, paulyuk, pawal, piligrim_kim, pracuk, raincrossbow, realq, rudzenika, rukar, salihorsk, samay_krasivay, schrift_steller, sepuka, snywonder, svindzer, taras_tryzna, tk_sionnia, toster, trouble2maker, tur_dechevo, ukurka, ungern88, valjaryna, viendeta, vozhyczak, vozhyk87, vsegdava6a, xenos_by, zzmarushkazz
Member of:15: afisha_by, book_by, by_architecture, by_foto, by_photo, by_politics, foilhat_by, glamour_by, krytyka_by, lulu_gov_by, minsk_by, minsk_help, minsk_news, piar_by, sbycha_mecht_by
Account type:Plus Account

(more details...)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…